Kojpiš Anton // Койпиш Антон (coipish) wrote,
Kojpiš Anton // Койпиш Антон
coipish

CMXXIX Pra "Źjezd" // Про "Съезд" (очень много букв)

Chaciełasia b vykazacca pra "Źjezd", jaki účora prajšoú u DK traktarnaha zavodu...
Zaúvažcie, ja pišu "Źjezd" u dvuchkośsiach. Bo zhodna rašeńniu revizijnaj kamisiji Partyji BNF paradak farmavańnia delegackaha korpusu absalutna nie adpaviadaje Statutu Partyji BNF. Bo zhodna Statutu delegaty abaviazany abiracca (u nas ža demakratyčnaja Partyja ú rešcie rešt!), a ú dadzienym vypadku, bolšaść delegataú pryznačalisia: kožny čałaviek, jaki udzielničaú u apošnich miascovych "vybarach" ad Partyji BNF, moh pryznačać delegataú. Vidavočna, što tak vyłučacca moh amal luby. Ale ž takija pryznačanyja składali bolšaść ad delegataú...
I jak vynik vielmi šmat regijanalnych struktur Partyji BNF uvohule admovilisia vyłučać delegataú na hety "Źjezd".

Хотелось бы высказаться про "Съезд", который вчера прошёл в ДК тракторного завода... Обратите внимание, я пишу "Съезд" в кавычках. Поскольку согласно решению ревизионной комиссии Партии БНФ порядок формирования делегатского корпуса абсолютно не соответствует Статуту Партыі БНФ. Поскольку согласно Статуту делегаты абязаны выбираться (у нас же демократическая Партия в конце-то концов!), а в данном случае, большинство делегатов назначались: каждый человек, которые участвовал в последних местных "выборах" от Партыі БНФ мог назначать делегатов. Очевидно, что так выдвигаться мог практически любой. И вот такие назначеные составляют большинство от делегатов...
И как результат, многие региональные структуры Партыі БНФ вообще отказались выдвигать делегатов на этот "Съезд".

Dadataki: // Преложения:











РАШЭННЕ
Рэвізійнай камісіі Партыі БНФ

08.05.2010 г. г.Менск

- Усведамляючы, што БНФ – старэйшая дэмакратычная партыя Беларусі;
- улічваючы, што кіраванне Партыяй БНФ ажыццяўляецца на аснове прынцыпаў законнасці, галоснасці, дэмакратызму, а дэмакратыя – гэта вяршэнства закону не толькі юрыдычнага, але й маральнага;
- памятаючы, што, паводле Праграмы, БНФ не прымае палітыкі без маралі;
- зважаючы на вышэйзгаданае, Партыя БНФ не можа прымаць і выконваць рашэнні, якія не грунтуюцца на Статуце, якія выклікаюць абурэнне ў значнай часткі яе сяброў – як у тых, хто стаяў каля яе вытокаў, так і тых, хто далучыўся да партыі значна пазней.
З мэтай знаходжання паразумення і на падставе п. 5.9. Статуту Партыі БНФ Рэвізійная камісія Партыі БНФ в ы р а ш ы л а :

1. Рашэнне Сойму Партыі БНФ “Аб парадку прадстаўніцтва дэлегатаў ХІІІ З’езду Партыі БНФ” ад 18.04.2010 г. не адпавядае патрабаванням Статута Партыі БНФ і заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

2. Патрабаваць ад старшыні Партыі БНФ тэрмінова склікаць Сойм Партыі БНФ і вызначыць парадак абрання дэлегатаў ХІІІ З’езду Партыі БНФ у адпаведнасці са Статутам партыі.

Па даручэнні сяброў рэвізійнай камісіі спн. Белахвоставай Л.І., Мухінай Л.С, сп. Малея У.У.(прынята аднагалосна)


Старшыня рэвізійнай камісіі Г.Г.Сямдзянава


Дадатак да рашэння рэвізійнай камісіі Партыі БНФ

18 красавіка 2010 году было прынята рашэнне Сойму Партыі БНФ “Аб парадку прадстаўніцтва дэлегатаў ХІІІ З’езду Партыі БНФ” .

1. Пункт 1.3. рашэння надае “права абрання дэлегатаў на з’езд Партыі БНФ прэтэндэнтам у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў з ліку зацверджаных Соймам Партыі БНФ 28.2.2010г.”
Прэтэндэнт прадстаўляе ва Управу Партыі БНФ спіс з не больш як трох сяброў сваей выбарчай каманды, якія Управай Партыі БНФ прызнаюцца дэлегатамі з’езду Партыі БНФ. У выпадку, калі прэтэндэнты не з’яўляюцца дэлегатамі з’езду ў адпаведнасці з п. 1.1. гэтай Пастановы, ім рэкамендуецца вылучыць сябе ў якасці дэлегата у межах квоты сваёй каманды.

Пункт 1.3 і падпункты 1.3.1. і 1.3.2. Рашэння Сойму Партыі БНФ не адпавядаюць п. 5.2 Статута Партыі БНФ на наступных падставах:
1) Згодна п. 4.1 Статута “Партыя БНФ мае наступную арганізацыйную структуру:
А) Суполка Партыі БНФ;
Б) Тэрытарыяльныя арганізацыі:
- раённая (гарадская) арганізацыя Партыі БНФ;
- абласная арганізацыя Партыі БНФ.
П. 4.2. “Суполка рэгіструецца ва Управе Сойму Партыі БНФ і падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі альбо пастаноўцы на ўлік у адпаведным дзяржаўным органе па месцы знаходжання арганізацыйнай структуры ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
Суполка дзейнічае на тэрыторыі адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь, дзе яна была зарэгістравана альбо пастаўлена на ўлік”.
П. 4.3. “Вышэйшым органам суполкі з’яўляецца сход сяброў суполкі”.
П. 4.6. “Вышэйшым органам раённай (гарадской) арганізацыі з’яўляецца агульны сход, а калі арганізацыя налічвае больш за 50 сяброў, замест агульнага схода можа быць праведзена канферэнцыя”.
П. 4.8. “Вышэйшым органам абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі Партыі БНФ з’яўляецца канферэнцыя альбо агульны сход сяброў абласной (Мінскай гарадской) арганізацыі Партыі БНФ”.
П. 5.2. Вышэйшым органам Партыі БНФ з’яўляецца з’езд.
“Дэлегаты з’езду абіраюцца вышэйшымі органамі арганізацыйных структураў Партыі БНФ, згодна з нормай прадстаўніцтва, якую вызначае Сойм Партыі БНФ.
У адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінках Рэспублікі Беларусь, дзе няма зарэгістраваных аргструктураў Партыі БНФ, могуць праводзіцца агульныя сходы сябраў партыі, якія вылучаюць дэлегатаў з’езду згодна з нормай прадстаўніцтва, вызначанай Соймам Партыі БНФ.”

Такім чынам, паводле Статута, на з’езд Партыі БНФ могуць вылучаць дэлегатаў толькі вышэйшыя органы арганізацыйных структураў Партыі БНФ, а менавіта сходы сяброў суполак (п.4.3), агульныя сходы (канферэнцыі) раённых (гарадскіх) арганізацый (п. 4.6), канферэнцыі альбо агульныя сходы сяброў абласных (Мінскай гарадской) арганізацый Партыі БНФ (п.4.8), у адпаведнасці з вызначанымі Соймам Партыі БНФ нормамі прадстаўніцтва і парадкам абрання дэлегатаў на з’езд.

Пунктам 5.5 Статута Партыі БНФ вызначаныя правы Сойму Партыі БНФ.
У гэтым пункце не прадугледжана прадастаўленне Сойму права ўносіць змены ў Статут у перыяд паміж з’ездамі, за выключэннем зменаў і дапаўненняў, звязаных з пераменай юрыдычнага адрасу Партыі БНФ і ў сувязі са зменамі ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь (падп. 9 ч.1 п. 5.5.).

Такім чынам, вылучэнне дэлегатамі на з’езд Партыі БНФ прэтэндэнтаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў з ліку зацверджаных Соймам Партыі БНФ 28.02.2010 г. і прызначаных імі трох (двух, калі прэтэндент не з’яўляецца сябрам Сойму) сяброў сваей выбарчай каманды не адпавядае Статуту Партыі БНФ і з’яўляецца незаконным.

2. П.1.4.3. “Квота дэлегатаў З’езду вызначаецца з разліку 1 чалавек ад 20 сябраў Партыі БНФ, якія ўзялі ўдзел у сходзе.”
Пры такой квоце ад 1000 сяброў партыі дэлегатамі будуць абраныя толькі 50 чал., а кожны прэтэндэнт у кандыдаты, у тым ліку які нават не данёс дакументы на рэгістрацыю, будзе мець магчымасць прызначыць па тры чалавекі. Аб якой дэмакратыі, роўнасці сяброў партыі можна весці гаворку, калі насуперак Статуту ў практыку фармавання дэлегацкага складу з'езду ўводзіцца антыдэмакратычны прынцып прызначэння замест выбараў, прычым выбіраецца 1 дэлегат ад 20 чал., а нехта адзін мае паўнамоцтвы прызначыць трох дэлегатаў? Дэмакратыя – гэта вяршэнства закону не толькі юрыдычнага, але й маральнага.

3. Рашэннем Сойму абласным радам Партыі БНФ, Менскай гадзкой Радзе Партыі БНФ прадастаўлена права вылучаць трох сяброў Партыі БНФ дэлегатамі з’езду (п. 3).
У сувязі з тым, что Статутам не прадастаўлена права абласным Радам Партыі БНФ, Менскай гарадской Радзе Партыі БНФ вылучаць сяброў Партыі БНФ дэлегатамі з’езду, то трэба лічыць пункт 3 Пастановы не адпаведным Статуту.

4. Нечарговы з’езд, паводле рашэння папярэдніх двух з’ездаў, павінен вызначыць асобу кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ, а значыць, і палітычную стратэгію Фронту на бліжэйшыя гады.
Выклікае заклапочанасць, што пры прыняцці рашэння аб прызначэнні дэлегатаў З’езду Сойм не кіруецца ранейшым рашэннем Сойма аб тым, што дэлегатамі З’езду могуць быць асобы, якія знаходзяцца ў Партыі не менш чым 1 год і маюць пасведчанне сябра Партыі БНФ. Пры такім падыходзе на З’езд могуць трапіць выпадковыя людзі, якія могуць прыняць рашэнні, якія не маюць нічога супольнага з праграмай і каштоўнасцямі Партыі БНФ, што можа пацягнуць непрадказальныя наступствы.













Зварот у Рэвізійную камісію Партыі БНФ
Усім сябрам і структурам Партыі БНФ

Шаноўныя сябры, фронтаўцы!
Мы адчуваем цяжар адказнасьці за лёс і будучыню Народнага Фронту ня толькі як старэйшай дэмакратычнай палітычнай сілы краіны, але як галоўнага гаранта вяртаньня Беларусі на шлях незалежнага і свабоднага разьвіцьця. Таму маўчаць ня маем права.
Прайшло больш як паўгоду ад папярэдняга зьезду БНФ і зьмены яго палітычнага курсу. Мы вымушаныя канстатаваць: Партыя БНФ цяпер паступова сыходзіць з палітычнага жыцьця Беларусі. Відавочна, што і ў бліжэйшай прэзыдэнцкай кампаніі кіраўніцтва БНФ ня мае намеру забясьпечыць рэальны ўплыў партыі на беларускую дэмакратычную палітыку.
Мы абураныя рашэньнем сойму Партыі БНФ ад 18 красавіка 2010 г. пра парадак вызначэньня дэлегатаў на нечарговы зьезд партыі.
Нечарговы зьезд, паводле рашэньня папярэдніх двух зьездаў, павінен вызначыць асобу кандыдата ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ, а значыць, і палітычную стратэгію Фронту на бліжэйшыя гады.
Значэньне зьезду вельмі вялікае, асабліва з увагі на ідэйна-палітычны раскол унутры партыі. Цяперашняе кіраўніцтва парывае з каштоўнасьцямі, праграмнымі палажэньнямі, дэмакратычнымі традыцыямі, сфармаванымі за 20-гадовую гісторыю БНФ. Але яно баіцца дыскусіі і дэмакратычных мэханізмаў.
Пра гэта сьведчыць рашэньне сойму пра фармаваньне дэлегацкага сьпісу на зьезд. Абсалютную бальшыню яго ўдзельнікаў павінны скласьці людзі, не выбраныя, а прызначаныя былымі прэтэндэнтамі ў кандыдаты на мясцовыя выбары (адзін прэтэндэнт прызначае трох чалавек). Ад мясцовых жа структураў прапаноўваецца выбіраць дэлегатаў паводле квоты 1:20, пры ўмове, што на сход зьбярэцца мінімум 20 чалавек. Гэтым груба парушаюцца наступныя асноватворныя палажэньні Статуту Партыі БНФ:
3.2. Сябры Партыі БНФ карыстаюцца правамі: (…) выбіраць і быць абраным у кіруючы ды іншыя органы Партыі БНФ.
5.2. (…) Дэлегаты Зьезду абіраюцца вышэйшымі органамі арганізацыйных структураў Партыі БНФ, згодна з нормай прадстаўніцтва, якую вызначае Сойм Партыі БНФ. У адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінках Рэспублікі Беларусь, дзе няма зарэгістраваных аргструктураў Партыі БНФ, могуць праводзіцца агульныя сходы сябраў партыі, якія вылучаюць дэлегатаў Зьезду згодна з нормай прадстаўніцтва, вызначанай Соймам Партыі БНФ.
Такім чынам, замест легітымнага зьезду Партыі БНФ, дэлегаты якога выбіраюцца дэмакратычным чынам, мяркуецца пад выглядам зьезду правесьці сход давераных асобаў колішніх прэтэндэнтаў у кандыдаты на мясцовыя “выбары”. Парушаецца ня толькі Статут Партыі БНФ і фундамэнтальныя правы сяброў Партыі, але нават арт. 4 закону “Аб палітычных партыях” (“Палітычныя партыі дзейнічаюць на аснове прынцыпаў (…) дэмакратызму (…)”.
Квота 1:20 для рэгіянальных арганізацыяў зьяўляецца абразаю для рэгіянальных актывістаў, якія фактычна ня будуць мець уплыву на рашэньні партыі. Пры ўсёй павазе да прэтэндэнтаў у кандыдаты трэба ясна сказаць, што мясцовая кампанія 2010 г. ня мела значэньня для лёсу краіны ды стала паўтарэньнем папярэдніх псэўдавыбараў. Гэтым тлумачыцца адсутнасьць у сьпісах прэтэндэнтаў у мясцовыя кандыдаты многіх вядомых і дасьведчаных дзеячоў Партыі БНФ. У той жа час нямала з былых прэтэндэнтаў у кандыдаты ўступілі ў БНФ нядаўна і разглядалі кампанію як своеасаблівы трэнінг.
Прынятае соймам рашэньне робіць усе пастановы меркаванага збору загадзя несапраўднымі, бо ён скліканы насуперак статуту і ня можа лічыцца зьездам. Гэтае рашэньне – невыпадковае, яго задача – канчаткова зьнішчыць дэмакратыю ў Партыі БНФ. У гэтым пляне рашэньне агульнага сходу 20 чэрвеня 2009 году, адкрытага для ўсіх сяброў Партыі БНФ, зьяўляецца сапраўды дэмакратычным.

Просім Рэвізійную камісію даць заключэньне наконт адпаведнасьці рашэньня Сойму Статуту Партыі БНФ.
Заклікаем усіх сяброў Фронту, усе структуры правесьці публічнае абмеркаваньне прынятага рашэньня, падаць голас у абарону галоўных фронтаўскіх каштоўнасьцяў – свабоды, дэмакратыі, незалежнасьці. Патрабуйма ад сойму скасаваць антыстатутнае, антыдэмакратычнае, раскольніцкае рашэньне і склікаць статутны зьезд, які б садзейнічаў пераадоленьню ўнутрыпартыйнага крызысу.
Зьвяртаемся да ўдзельнікаў Сходу сяброў БНФ 20 чэрвеня 2009 году з заклікам ініцыяваць абмеркаваньне сытуацыі са зьездам у сваіх структурах, вынесьці свае рашэньні і паінфармаваць пра іх шырокія партыйныя колы.
Мы спадзяемся, што ўнутрыпартыйны крызыс будзе пераадолены, і верым, што партыя выйдзе з яго сапраўды абноўленай і ўздужэлай. Іншы шлях - гэта сьмерць Народнага Фронту, якой так прагнуць ворагі Беларусі і свабоды.

Вацлаў Арэшка, Леанід Аўтухоў, Лявон Баршчэўскі, Мікола Бусел, Зьміцер Вінаградаў, Уладзімір Вялічкін, Вінцук Вячорка, Сяргей Гоўша, Віктар Івашкевіч, Аляксандар Капуцкі, Уладзімір Кішкурна, Ірына Лаўроўская, Аляксей Марачкін, Аляксандар Мех, Віктар Мязяк, Анатоль Паплаўны, Віктар Раманішка, Пётра Садоўскі, Станіслаў Суднік, Валянціна Сьвяцкая, Юры Хадыка, Васіль Храмцоў.

30 красавіка 2010 г.
















Рашэньне Агульнага сходу сяброў Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ

Беручы пад увагу:

* Рашэньне Рэвізійнай камісіі Партыі БНФ ад 8 траўня 2010 г., паводле якога рашэньне Сойму Партыі БНФ “Аб парадку прадстаўніцтва дэлегатаў ХІІІ Зьезду Партыі БНФ” ад 18.04.2010 г. не адпавядае патрабаваньням Статуту Партыі БНФ і заканадаўству Рэспублікі Беларусі;
* Зварот ад 30 красавіка 2010 г., падпісаны знакамітымі сябрамі Партыі БНФ з усіх рэгіёнаў Беларусі;
* Відавочную дыскрымінацыю Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ на меркаваным зьезьдзе пры вызначаных Соймам фармаце і прынцыпах прадстаўніцтва, калі абсалютную бальшыню дэлегатаў зьезду маюць скласьці асобы, прызначаныя былымі прэтэндэнтамі ў кандыдаты ў дэпутаты на мясцовыя выбары,



Агульны сход сяброў Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ:

* ня лічыць сход 29-30 траўня 2010 г. легітымным і статутным Зьездам Партыі БНФ;
* заклікае ўсіх адказных сяброў Партыі БНФ ня браць удзелу ў гэтым сходзе ў якасьці “дэлегатаў”;
* пацьвярджае, што пытаньне вылучэньня кандыдата ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ, нягледзячы на рашэньні двух папярэдніх Зьездаў, застаецца нявырашаным і патрабуе неадкладнага правядзеньня легітымнага статутнага Зьезду з шырокім раўнапраўным прадстаўніцтвам сяброў Партыі БНФ;
* патрабуе ад кіраўніцтва Партыі БНФ не разглядаць А.Мілінкевіча ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты, якога можа падтрымаць Партыя БНФ.



11 траўня 2010 г.
г. Менск
Прынята Сходам пры 79 галасах “за”, 14 “супраць”.













Сталічная рада Партыі БНФ ня лічыць збор 29-30 траўня статутным зьездам

17 траўня. Менская рада Партыі БНФ абмеркавала становішча ў Народным Фронце пасьля прызначэньня нечарговага зьезду для вызначэньня фармату ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі ды вырашыла пакінуць у сіле й падтрымаць рашэньне Менскага сходу БНФ аб няўдзеле ў нестатутным мерапрыемстве.

Як вядома, цяперашняе кіраўніцтва партыі пастанавіла, каб бальшыня дэлегатаў зьезду не выбіралася на сходах, а прызначалася колішнімі прэтэндэнтамі на кандыдацтва ў мясцовых выбарах.

Раней гэтае рашэньне аспрэчылі 25 знакамітых фронтаўцаў у лісьце да калег, Агульны сход сяброў Менскай гарадзкой арганізацыі БНФ 11 траўня, а таксама Баранавіцкая, Кобрыньская, Лідзкая, Маларыцкая, Касьцюшкоўская ў Менску (а пасьля й шматлікія іншыя - coipish) Рады БНФ.

Рэвізійная камісія Партыі БНФ, выбраная папярэднім зьездам і абавязаная кантраляваць выкананьне Статуту й заканадаўства ўсімі партыйнымі структурамі, 8 траўня вынесла рашэньне аб супярэчнасьці Статуту такога фармаваньня дэлегацкага складу.

Тым ня менш Сойм Партыі БНФ 15 траўня на прапанову А.Янукевіча і У.Лабковіча пакінуў у сіле папярэдняе рашэньне аб нестатутным падборы дэлегатаў на зьезд, унёсшы ў яго фармальныя зьмены (адзін дэлегат ад 10, а не 20 "звычайных" фронтаўцаў; адзін прэтэндэнт прызначае двух дэлегатаў, а ня трох; сябры Рэвізійнай камісіі не зьяўляюцца дэлегатамі).

Старшыня Рады Віктар Івашкевіч так абгрунтаваў крытыку кіраўніцтва: "Калі мы пагодзімся з антыдэмакратычнай працэдурай зараз, перад нечарговым зьездам, то на будучы справаздачна-выбарчы зьезд БНФ будуць прызначаныя ўжо 100% дэлегатаў".

Ягоны апанэнт Вадзім Канапацкі пераконваў Раду пагадзіцца з фарматам прызначэньня кандыдатаў, бо зьезд для вызначэньня фронтаўскага кандыдата "плянуецца як тэхнічны зьезд, як палітычны PR".

Абмеркаваўшы рашэньне Сойму, бальшыня сяброў Менскай гарадзкой Рады (якая мае статус абласной) прагаласавала ў падтрымку пазыцыі Рэвізійнай камісіі ды нядаўняга Менскага сходу БНФ:

- збор 29-30 траўня статутным Зьездам лічыцца ня можа;

- меркаваньне менскага фронтаўскага актыву там ня будзе належным чынам прадстаўлена;

- Менская Рада не бярэ ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзеньні збору 29-30 траўня і ня лічыць сябе абавязанай выконваць ягоныя рашэньні.

Разам з тым Менская Рада пасьля 25 траўня, калі чакаюцца першыя вынікі працэдуры Рады інтэлігенцыі для вызначэньня адзінага дэмакратычнага кандыдата, арганізоўвае раённыя сходы сяброў Партыі БНФ для абмеркаваньня ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі.

счетчик посещений

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments