Kojpiš Anton // Койпиш Антон (coipish) wrote,
Kojpiš Anton // Койпиш Антон
coipish

Як пісаць лацінкай? // Як чытаць лацінку?

Як пісаць лацінкай:

Паколькі ў мяне некалькі разоў цікавіліся, як пісаць лацінкай, вырашыў зрабіць альґарытм перакладу:

Бярэм тэкст на тарашкевіцы, затым:



а->a
б->b
в->v
г->h
ґ->g
д->d
ж->ž
дж->dž
з->z
зь->ź
дз->dz
дзь->dź
й->j
к->k
ль->l
м->m
н->n
нь->ń
о->o
п->p
р->r
с->s
сь->ś
т->t
у->u
ў->ŭ
ф->f
х->ch
ц->c
ць->ć
ч->č
ш->š
ы->y
э->e

л
перад ь, е, ё, і, ю, я:
л->l
перад астатнімі:
л->ł

е, ё, ю, я
пасьля л:
е->e
ё->o
ю->u
я->a
пасьля астатніх зычных:
е->ie
ё->io
ю->iu
я->ia
у астатніх выпадках:
е->je
ё->jo
ю->ju
я->ja

і
пасьля зычных:
і->i
пасьля апострафу:
і->ji
пасьля галосных і пры пачатку слоў:
і->i/ji у залежнасьці ад вымаўленьня
Я ўмоўна лічу, што ji вымаўляецца пад націскам і на стыку марфэм, калі j належыць да адной марфэмы, а i да другой. Хаця гэта не зусім дакладнае правіла.

апостраў перад е, ё, і, ю, я зьнікае.

уласныя ймёны зь іншых лацінкавых моў дазваляецца пісаць згодна напісаньню тых моў.

Вось і ўсё!



Як чытаць лацінку

Фактычна наступнае можна разглядацца, як альґарытм перакладу лацінкі ў кірылку.

b=б
c=ц
ć=ць
č=ч
d=д
f=ф
g=ґ
h=г
k=к
m=м
n=н
ń=нь
p=п
r=р
s=с
ś=сь
t=т
ŭ=ў
v=в
y=ы
z=з
ź=зь
ž=ж

Дыґрафы:
ch=х
dz=дз
dź=дзь
dž=дж

a, e, o, u
Пасьля зычных, акрамя l ды j, пасьля галосных, акрамя i, ды ў пачатку слоў:
a=а
e=э
o=о
u=у
Пасьля l:
a=я
e=е
o=ё
u=ю

j
Перад галоснымі
j=й
Але тут трэба заўважыць, што кірылкавыя літары е, ё, ю, я, калі яны стаяць пасьля зычнага, чытаюцца як гукі э, о, у, а з пазначэньнем мяккасьці папярэдняга зычнага, а ў астатніх выпадках - як гукаспалучэньні йэ, йо, йу, йа. Часам галосны і таксама чытаецца як гукаспалучэньне йі Дык вось, таму:
je=(')е
jo=(')ё
ju=(')ю
ja=(')я
ji=(')і
Апострафы трэба ставіць, калі гэтыя літараспалучэньні йдуць пасьля зычных, акрамя ć, ń, ś, ź, dź, l.

i
Пасьля галосных; пасьля зычных, акрамя як пасьля j, і не перад галоснымі:
і=і
Пасьля ж зычынхый і перад галоснымі:
ia=я
ie=е
io=ё
iu=ю
Хаця тут і існуе некалькі выключэньняў, калі трэба перакладаць:
ia=іа
ie=іэ
io=іо
iu=іу
Напрыклад, polietylen=поліэтылен, kvazieŭrapiejski=квазіэўрапейскі, але гэта ну зусім рэдкія выпадкі. І часам у гэтых выпадках у лацінцы устаўляюць апостраў: poli'etylen, kvazi'eŭrapiejski, etc.

l, ł
А вось тут цікавая сваеасаблівасьць лацінкі. Часам кажуць, нібыта гэта ўзята з польскай альфабэты, але насамрэч у беларускай ды польскай альфабэтах гэтая зьява разьвілася адначасова, таму нельга дакладна клікаць яе толькі польская ці толькі беларускай, фактычна гэта сумесная беларуска-польская сваеасаблівасьць.
А менавіта: літара l - заўсёды пазначае мяккую эль, таму перад зычнымі:
l=ль
Перад галоснымі:
la=ля
le=ле
lo=лё
lu=лю
А вось літара ł заўсёды цьвёрдая, таму заўсёды:
ł=л
Дарэчы, згодна майму непрафэсійнаму падліку, мяккае эль у беларускай мове сустракаецца разы ў два-тры часьцей за цьвёрдаю.

q, w, x
Гэтыя літары у беларускай лацінцы звычайна не выкарыстоўваюцца.

Іншаземныя ўласныя ймёны
Часам перадаюцца ў лацінцы згодна напісаньню іх у мовах, зь якіх яны прыйшлі.

Яшчэ зрэдку
1. выкарыстоўваюць заместы дыґрафа ch літару x.
2. скасоўваюць выключэньне з l/ł. Скасоўваюць ł, ды ўводзяць літару l з галачкай наверсе, як у літарах ńśćź.
3. не выкарыстоўваюць літараспалучэньне ji, а заўсёды пішуць i, нават калі яна чытаецца як ji.


Дадатак
Лацінкавая раскладка для клявіятуры - http://www.zedlik.com/lacinka/pragramy/kbdbeltp/
А яшчэ йснуюць лацінізатар у выглядзе праґрамы - http://www.zedlik.com/lacinka/pragramy/kir2lac/
І вялікі дзякуй zedlik'у за тое, што ўсё гэта зрабіў :)
УПД
Он-лайн перакладчык з кірылкі на лацінку й з лацінкі на кірылку - http://r-a-t--k-i-n-g.livejournal.com/167428.html

Дадатак 2
Лацінкавая альфабэта:
Aa Bb Cc Ćć Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Łł Mm Ńń Oo Pp Rr Ss Śś Šš Tt Uu Ŭŭ Vv Yy Zz Źź Žž
Такім чынам, 30 літар.
Часам у лацінкаваю альфабэту яшчэ ўводзяцца дыґрыфы:
Aa Bb Cc Ćć Dd Ee Ff Gg Hh CHch Ii Jj Kk Ll Łł Mm Ńń Oo Pp Rr Ss Śś Šš Tt Uu Ŭŭ Vv Yy Zz DZdz Źź DŹdź Žž DŽdž
Такім чынам, 34 літары.

Заўвага 1
Часам я выкарыстоўваю літары X ды Q ў запазычыньнях: maxymum, Xerax, qvatera, Iraq.
Але мне проста гэта здаецца прыхожым ды зручным. І, зразумела, я ніяк не настойваю на нейкай рэформе лацінкі ў гэты бок, ці на тым, каб нехта яшчэ так пісаў. :)

Заўвага 2
альбо вольныя фантазіі на тэму суседніх моў
Яшчэ я вельмі зрэдку выкарыстоўваю лацінкавае пісьмо таксама й для расейскай мовы. Фактына гэта тая ж беларуская лацінка, але з трамя зьменамі, уведзенымі мной з-за сваеасаблівасьцяў расейскай фанэтыцы:
1. З-за таго, што мяккі знак у расейскай мове можа стаяць амаль пасьля любога зычнага, пазначаць яго, як у беларускай лацінцы, рыскай наверсе немагчыма. І з-за гэтага я выкарыстоўваю для пазначэньня мяккасьці не перад галоснымі літару x. Напрыклад: tienx, lenx, dvierx. Здаецца, адзінае слова, дзе пры такім пісьме можна пераблытаць, як чытаць літару x, гэта слова sfinx :), ува ўсялякім выпадку, я іншых такіх слоў не знайшоў.
2. Літараспалучэньні i+іншая галосная павінны чытацца як тый галосны гук і памягчэньне зычнага перад ім. Алу ў выпадку, калі літару i перад галоснымі трэба чытаць асобна, яна зьмяняецца на сымбаль ï. Напрыклад: pïar, Dïana, varïacïonnyj, etc.
3. Для пазначэньня гука щ выкарыстоўваецца літара ś.
Гэтая пісьмовасьць для расейскай мовы зфантазавана мной "для прыкола" й, зразумела, я ніяк не настойваю на шырокам увядзеньні яе ў расейскую мову. Хай пра гэта расейцы клапацяцца :)
счетчик посещений
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 38 comments