А яшчэ ўчора зранку быў на абскарджваньні свайго прысуда па справе-14. На жаль, па нашай справе там былі толькі адвакаты я ды маці Кіма. Ну й некалькі журналістаў. Цікава, што я ўжо пачаў вітацца кіўком галавы з "людзьмі ў штацкам". Нешта там адны й тыя ж на нашыя "суды" ходзяць. Тыя "людзі ў штацкам", якія былі пад час асноўнага працэса прыйшлі й на абскарджваньне... Увогуле, у дадзеным выпадку нават ня хочацца казаць пра нейкі "спэктакаль" замест суда з боку ўладаў. І не з-за жаданьня не абражаць супрацоўнікаў тэатраў сваімі параўноўваньнямі. А наўпрост з-за таго, што з боку ўладаў сапраўды ніякага спэктаклю не было. Спачатку далі слова мне, потым доўга выступаў кожны з пяці адвакатаў, "судзьдзі" гэтыя выступы адкрыта ня слухалі. Потым некалькі сказаў сказала пракурорка й усё скончылася дзьвюмя сказамі з боку "судзей", маўляў усё правільна. І ўсё. Пасьля "суда" мяне й Кімавы адваката й маці завяла журналістка БелСату браці йнтэрвію. Спачатку мы доўга пацізу (каб не зьвяртаці на сябе ўвагу) йшлі мэтраў дзьвесьце да апэратару. Потым на мяне прысталёўвалі мікрафон. Сказалі куды глядзець (крыху наўбок ад камэры). Хвіліны тры тэставалі мікрафон: прасілі, каб я пры гэтым увесь час нешта казаў; ну я й пачаў: "Толькі ў сэрцы трывожным пачую за Краіну радзімую...", на жаль да канца прачытаць не атрымалася... :)) І ўсё гэта, каб я мог сказаць некалькі сказаў... Затое зараз мне ўжо паведамляюць, што бачылі маё інтэрвію :)) - http://coipish.livejournal.com/454477.html?thread=4002893#t4002893 
|